sapienti sat
dzied mikalaj
[info]paabapal

Нам такога шчасьця ня трэба!
dzied mikalaj
[info]paabapal
Скарыстаўшы з парады добрых людзей выказаў сваё стаўленьне да вар'яцкай ідэі:

я супраць выявы сталіна )

Распад Расеі большая пагроза, ніж сама Расея
dzied mikalaj
[info]paabapal
У сваю чаргу я вельмі ўдзячны [info]sergechaly за запрашэньне і магчымасьць удзелу ў гэтым круглым стале. Было цікава і карысна.

Originally posted by [info]sergechaly at Распад России: With Little Help From My Friends
Вчера наконец удалось осуществить свою давнюю идею - провести серьезную научную конференцию по теме возможного будущего распада России. Т.е. за такой провокационной темой скрывалась идея экспертной проработки сценарных вариантов вызовов региональной безопасности.
Идеей зажглись еще несколько моих друзей - и вот у нас все получилось.
Спасибо:
Александру Мазуру (Агентство региональных инициатив) - за уникальные организаторские способности
Юрию Чаусову (Нац. ассамблея демократических НГО) - за подготовку всех текстов
Игорю Лялькову и Сергею Числову - за понимание "задней" идеи, стоящей за кажущимся троллингом
Денису Мельянцову - за ценные советы и за участие
и всем-всем-всем.

Получилось очень круто. Особенно с учетом наших "неблагоприятных погодных условий", когда невозможно провести ни одно сколько-нибудь дискуссионное мероприятие (в последний день просто тупо отказывают в помещении) - см. опыт БИСС и Либерального клуба.
Благодаря тому, что приглашенные эксперты такой необычной темой были сразу выбиты из привычной для них колеи дискурса - было весьма живо. Настолько, что последняя панельная дискуссия, которая должна была быть посвящена гуманитарным вопросам (!) напоминала уже командно-штабные учения (!). Наталья [info]burbalka Василевич, пришедшая только на нее - с докладом о конфессиональной ситуации - послушав пару минут заметила: "а ну все ясно, мальчики в танчики играются".

Программа мероприятия:
Чытаць болей... )

Вступительное слово от организаторов круглого стола, оно же объяснение целей и идеи мероприятия:



Мое выступление на экономической панели:



Итоги круглого стола с тезисами выступлений участников:
Чытаць болей... )

Небольшая заметка и видео с круглого стола от "Ежедневника" - "В Минске обсудили перспективы развала России (видео)":



На круглом столе велась аудио- и видеозапись выступлений.
Все ролики докладов будут выложены в свободный доступ, текстовый транскрипт будет опубликован полностью - видимо на "Нашем Мнении" в несколько приемов.

Ахвяра. Што гэта наогул?..
dzied mikalaj
[info]paabapal

Непрыхаваная самарэклама. :-)

У гэтую суботу, 17 сакавіка, у 15:00 адбудзецца адкрытая лекцыя на тэму "Што такое ахвяра?" у выкананьні вашага нягоднага сябра. Паслухаць і паразважаць на гэтую тэму можна будзе ў чытальнай залі Бібліятэкі №19 (вул. Казінца, 122), уваход вольны.

Што такое ахвяра? Што мы разумеем/маем на ўвазе, калі кажам "Ахвяра" альбо "я ахвярую"? Ці не пачалі мы татальна блытаць ахвяру і ялмужну? Да чаго вядзе разуменьне ахвяры толькі як адплаты за правіну. Чаму подзьвіг Хрыста мы называем ахвярай. І чаму прычасьце -- гэта наша ахвяра… Ну і шмат іншых пытаньняў.

Буду рады бачыць усіх.

Дарэчы, тэма ахвяры ўзьнікла нядаўна і ў сяброў па ЖЖ, [info]az_kerze спрабавала разважаць над тым, што маецца на ўвазе пад ахвярай Хрыста.


Канец сьвету адкладаецца... да 4500 году! ;-)
dzied mikalaj
[info]paabapal

Неяк падчас сяброўскай сустрэчы была выказаная думка, што калі гадоў праз пару сотняў/тысячаў археолагі знойдуць у больш-менш прыстойным стане адзін з прадуктаў Майкрасофту ці Эпла і па пэўных тэхнічных параметрах -- там напрыклад хранометр разьлічаны толькі да пэўнай даты -- яны радасна (гэтак жа як і мы наконт каменных сродкаў падліку часу ў старажытных майя) зробяць выснову, што старажытныя мудрацы, то бок вялікі жрэц Біл Гейтс ці хтосьці яшчэ, імя каго захаваецца на летуценных старонках сусьветнай гісторыі, ВЕДАЛІ калі на сам рэч будзе канец сьвету і вось заклалі гэта ў свае кампутары, і вось увесь сусьвет будзе чакаць з перанятым дыханьнем тае даты… Ну, так мы крыху пажартавалі. Але ведаеце, я крыху зануда. :-) Прыйшоўшы дахаты, я ўключыў комп, запусьціў праграму Аўтлук і высьветліў… Майя памыляліся! Канец сьвету на сам рэч настане 30 жніўня 4500 года!!! (31 жніўня 4500 года ў штодзёньніку Аўтлука вы не здолееце запісаць аніводнай падзеі.) Майкрасофт гэта ведае дакладна -- канец сьвету 31.08.4500!.. (запомніце тэрмін!) Інакш, навошта ж яны сваю календарную праграму распрацавалі менавіта толькі да гэтай даты? :-)


Цэтлікі:

Ці можа быць праваслаўны мужчынам?
dzied mikalaj
[info]paabapal
Дарэчы, праблема сапраўды сур'ёзная... Неяк быў заўважыў, напрыклад, што ў серыяле "Імперыя" быў момант, калі русскі афіцэр у складаным становішчы робіць маральна дасканалы выбар толькі таму, што успамінае ў гэты момант нейкія прынцыпы бусідо... :-) На нешта "праваслаўнае" ён абаперціся не мог, відавочна... а шкада. І ў артыкуле ўскосна дарэчы прызнаецца тое, што гэты самы "ідэал мужнасьці" так званая "праваслаўная культура" не выпрацавала, у лепшым выпадку пагаджаюцца прызнаваць "заходняе рыцарства"...

Мне не хватает в православной проповеди об идеалах, о том, какими должны быть православные, – мужчины-рыцаря. Есть глава, хозяин, кормилец, но нет рыцаря, и нет рыцарства. Для меня оно предполагает не только защиту, но и вдохновение. Мужчины – женщиной. Как в Дон-Кихоте...

"Некаторыя аспекты ўзаемадзеяньня паміж Цэрквамі і дзяржавай"
dzied mikalaj
[info]paabapal


Яшчэ крыху сябе любімага... :-)
Відыё-запіс з канферэнцыі "Диалог между обществом и религиозными сообществами и экуменический диалог как фактор устойчивого развития, плюрализма и религиозной свободы" 9-10 сьнежня 2011 г. з маім дакладам пра ўзаемадзеяньні канфесій і дзяржавы ў Беларусі.

Online-канферэнцыя на БЕЛТА
dzied mikalaj
[info]paabapal


"Как подготовиться к Великому посту? Что такое Сырная седмица и Прощеное воскресенье? Как традиции языческого праздника Масленицы переплелись с христианскими обрядами? Как правильно поститься? На эти и другие вопросы о Церкви и православной вере ответят уполномоченный Белорусского Экзархата по связям со средствами массовой информации священник Евгений Свидерский и клирик храма во имя святой праведной Софии Слуцкой (Минск) диакон Дмитрий Шило."

У мяне нечакана ганарлівы выгляд атрымаўся... а можа гэта я проста сам не заўважаў дагэтуль уласнай пыхі? ;-)

Што тычыцца адказаў -- на сайце там засталося шмат памылак і недакладнасьцяў, якія ўзьніклі хутчэй за ўсё з-за таго, што рэдактары скарачалі нашыя занадта працяглыя развагі. Заўважайце і выбачайце калі ласка. Калі што незразумела -- пытайцеся. :-)

Умова для мовы...
dzied mikalaj
[info]paabapal

Шаноўны спадар budimir тыдзень таму неяк запытаў праз прыватныя паведамленьні "Ці не маглі б вы адказаць на пытаньне, ёсьць моўная праблема ў Беларусі ці яе няма? І калі ёсьць, у чым яна палягае?"

Ну вось, нарэшце я разгроб свае праблемы, абавязкі і звычайную ляноту і магу паразважаць на зададзеную тэму. Здэцца і дата ў календары спрыяе.


Чытаць болей... )


Не пра Ціўцер размова...
dzied mikalaj
[info]paabapal

Спадабаўся малюначак... ;-)
У кожным жарце толькі адсотак жарта. І тут вельмі трапна заўважаная сітуацыя, зь якой зразумела, навошта патрэбныя розныя мовы і навошта іх шмат.

Сустрэчы шточацьвер -- справаздача ў малюнках.
dzied mikalaj
[info]paabapal
Выкладаю накіды з мерапрыемства,якое адбываецца шточацьвер. Паколькі тамака фатаграфаваць забаронена правіламі, дык для мастака (нават няхай і саматужніка) гэта файны шанец дапамагчы людзям застацца ў гісторыі. :-) Пазначаць, хто ёсьць хто, я не буду -- той хто сябе пазнае, можа самастойна прызнацца ў каментах, што ён там быў піва/каньяк піў...


глядзець -- шмат малюнкаў. )

ізноў крыху пра Афанасія...
dzied mikalaj
[info]paabapal
Originally posted by [info]ksanfik at ***
Сегодня утром - за завтраком - совсем неожиданно прозвучал вопрос ко мне об Афанасии Филипповиче (Брестском) - "Вчера газета с твоей статьей 20-летней давности упала мне в руки - Ба, да это же твоя статья".

***
Заговорили об причинах казни Афанасия.
- Он помогал казакам.
- Это оговор.
- Есть свидетельства.
- Он сам в таком случае свидетельствовал против себя - перед королем, и сеймом и всеми-всеми.


***
Св. Афанасий - очень необычный. Его житие основывается на его же Дневнике. А сам Дневник может быть интерпретирован по-разному, т.к. написан был очень живым человеком, и очень увлеченным, и мистиком. Удивительно, как его жизнь не вмещается ни в одну из интерпретаций: в них он то патриот, то не-патриот, то прото-беларус, то прото-украинец, то деятель освобождения, то авантюрист, то участник тайных заговоров, то фанатик. А он - просто человек и христианин. 

***
Потому лучше читать не интерпретации, а сам Дневник.
На мове простой - http://starbel.narod.ru/razn/fil_diar.htm

В приближении к русскому языку - http://devadnes.ru/sobytiya/diariush-svyatogo-prepodobnomuchenika-afansiya-brestskogo

На рис: Купятичская икона, перед которой всю жизнь молился Афанасий. 
Цэтлікі:

Пытаньне тоеснасьці
dzied mikalaj
[info]paabapal
Аказалася, брытанцаў пытаньне "Што гэта значыць для Вас -- быць брытанцам?" непакоіць гэтак жа як і беларусаў пытаньне "Быць беларусам -- што гэта значыць?"... :-) Як-небудзь у вольны час трэба будзе параўнаць адказы. Праўда, адразу можна заўважыць -- брытанцы апытвалі "выпадковых мінакоў", нашы часьцей пыталіся ў тых, хто хоць неяк цягне на "лідара меркаваньняў".

штосьці да болю знаёмае...
dzied mikalaj
[info]paabapal


"Я не лайдак, у мяне проста няма аніякай матывацыі нешта рабіць" :-)
Цэтлікі:

Свае дзеткі таксама растуць хутка...
dzied mikalaj
[info]paabapal
Да мяне толькі сёньня дайшло, што старэйшая дачка САМАСТОЙНА вырашыла праблему кшталту "хачу хатнюю жывёлку але бабуля супраць коціка/пёсіка". Дарота завяла сабе сьлімакоў! І цяпер нэндзіць, каб я шукаў пра іх звесткі ў гугле... :-)

Малодшая робіць посьпехі ў філасофіі -- спытала сёньня "Тата, а чаму нават добрая Баба Яга ўсё роўна робіць злое?.." Не ведаю, якіх сучасных казак наслухалася малое... :-) і не ведаю, што ёй адказаць? Што прафесія вымушае?..

Размова ў бібліятэцы.
dzied mikalaj
[info]paabapal
У чацьвер 15 сьнежня была чарговая "размова" з чытачамі бібліятэкі №19. Спрабаваў патлумачыць асноўныя праблемы, зьвязаныя з календаром, старым і новым стылем. Праблема важкая, таму сам быў часам занадта азадачаны... :-)






Фота рабіла [info]olga_solar Дарэчы, раю яе зафрэндзіць! :-)

падзеленасьць вырошчвае сапраўдную еднасьць...
dzied mikalaj
[info]paabapal
...як ні парадаксальна гэта гучыць, але гэта так!.. Вельмі трапныя развагі аднаго "лянотнага бацюшкі":

"Соборность Церкви предполагает собой единодушие, а не единогласие. Соборность Церкви нельзя просто провозгласить каким-нибудь пуст даже соборным актом или буллой. Это то, что вырастает. И, как ни странно Это звучит, внешние разногласия и разделения (не догматические, но политически- организационные) очень часто соборность церковную взращивают и воспитывают. Почему? Да просто потому, что мы учимся думать. Думать о том, что нас разделяет. Думать о том, почему так происходит. Думать о том, каким образом всё это преодолеть. Мы учимся общаться, общаться не смотря на разногласия и внешние разделения. Мы вырабатываем свою позицию и свой взгляд. Основу своего богословия и направление нашего взгляда."

"Некаторыя аспекты ўзаемадзеяньня паміж Цэрквамі і дзяржавай"
dzied mikalaj
[info]paabapal
Бяру ўдзел у канферэнцыі, назва якой ледзь зьмяшчаецца ў адзін твіт :-) Пасьпеў да абеда выступіць з дакладам, тэкст якога прыводжу ніжэй. (Выбачайце, дзеля прысутнасьці іншаземных гасьцёў і спрашчэньня працы перакладчыка, даклад арганізатары прасілі напісаць па-руску.)

Некоторые аспекты в истории взаимоотношений
между Православной и Католической Церквями и государством в Беларуси.
 
События, происходящие в религиозно-политическом поле нашей страны в последние годы, вызывают ощущение дежавю: постоянное обращение к теме встречи патриарха и папы как способ поднятия собственного престижа на международной арене -- это не какой-то ново изобретённый геополитический ход. Наше руководство, как это ни парадоксально, продолжает традицию великих князей литовских (для власти, которая первоначально декларировала свой полный разрыв с любой традицией кроме советской это действительно парадокс). Практически такая же ситуация и такие же ходы имели место в нашей истории в конце 14 века!
шмат-шмат літараў... )

Я прынцыпова супраць сьмяротнага пакараньня.
dzied mikalaj
[info]paabapal
Гражданину Республики Беларусь 
Александру Григорьевичу Лукашенко

 
                                            открытое письмо
Христос Воскресе!
Александр Григорьевич
 
Торопливость Вас обличает. Казните и меня Вашей властью вместе с осужденными на
смерть по обвинению в совершении терактов в Витебске и Минске или – по
воле Господа Иисуса Христа, Чье милосердие Вы знаете – распорядитесь
отменить смертный приговор и начать добросовестное судебное рассмотрение
дела молодых граждан Беларуси Владислава Ковалева и Дмитрия Коновалова.
Эти дети Живого Бога не лишние на земле.
 
 

 
30 ноября 2011 г.                                                                   Дмитрий Строцев,
                                                                                православный христианин,
                                                                       гражданин Республики Беларусь

метамарфозы сьвядомасьці
dzied mikalaj
[info]paabapal
«Чтобы никогда в истории больше не повторилось то, что произошло в начале 1990-х гг., и чтобы никакие ссылки на
неудовлетворительное управление, неправильную идеологию не подталкивали людей к тому, чтобы разрушить государственность, потому что целились в режим, а попали в историческую Россию».

Рэдакцыя газеты "Ведомости" адзначае, што гэтае выказваньне Патрыярха -- парафраз словаў "філосафа-атэіста" Аляксандра Зіноўева. І яны такім чынам робяць намінку -- айяяй, патрыярх выкарыстоўвае думкі атэіста. Але мне падаецца, гэта не так страшна, калі веруючы цытуе неверуючага... Тут страшна іншае. На сам рэч гэтыя словы -- парафраз з Вялікоднага агласіцельнага слова Яна Златавуснага! Вялікі казнадзей тлумачыць словы прарока Ісаі, чаму Пекла "агоркла" -- таму што Ад/Дыявал, узьняўшы руку на Хрыста, узяўшы Яго да сябе ў месца сьмерці, зрабіў памылку: "Узяў цела, і раптам трапіў на Бога; узяў зямлю, а сустрэў Неба; ён узяў тое, што бачыў, а трапіў на тое, чаго не бачыў." (у славянскім перакладзе: прият еже видяше, и впаде во еже не видяше)... Атрымліваецца, што прынамсі ў гэтых канкрэтных выказваньнях патрыярх выяўляе сябе чалавекам, які падмяняе асобу Хрыста на міталагему Радзімы... Расія тут падобная да Хрыста -- яна звышкаштоўнасьць; яна спалучае ў сабе дзьве прыроды: бачную, неідэальную і не зусім бліскучую рэальнасьць, у якой магчымыя нават ганеньні на Царкву, але гэта не бяда і не падстава ад яе, Расіі, адмаўляцца ці крыйбожа крытыкаваць і спрабаваць выправіць, таму што ёсьць яшчэ нябачная, містычная "гістарычная Расія", такога кшталту гігантычны град Кіцеж на 1/6 сушы, у якую можна неасьцярожна ўцэліць замест рэжыма... Расія атаясамліваецца з Хрыстом, а тыя, хто спляжылі СССР, атаясамліваюцца адпаведна з Адам. У выніку: цэлілі ў рэжым, а трапілі ў гістарычную Расію... :-((

Чаму магчымыя такія метамарфозы ў сьвядомасьці, добра тлумачыць прот.Георгій Мітрафанаў: "Очень многие священники и миряне, которые взяли на себя активные церковно-общественные роли, по сути своей остались совершенно безыдейными людьми. Они привыкли в советское время, занимая то или иное положение, говорить полагающиеся слова, например: "Мы строим коммунизм". А теперь они точно так же, не задумываясь над тем, что это означает и к чему обязывает, говорят: "Мы воссоздаем Святую Русь". Им нужна все та же привычная тоталитарная идеология, которая позволяет ощутить себя в некой особой, гарантирующей успех и безответственность общности людей. Православная вера стала восприниматься не как вера во Христа, а как тоталитарная идеология, замешанная на идеях величия страны, неприятия всех внешних и внутренних врагов, необходимости ощущать себя некоей мощной общностью. Так стереотипы и клише советского сознания приобретали православный антураж. Нет ничего худшего, чем замена религиозной веры новой идеологией, подмены Христовой веры новой идеологией, в которой свобода и любовь будут выхолощены, а на их место будут поставлены другие ценности, например единство и послушание."


апаганены сымбаль?
dzied mikalaj
[info]paabapal
Нядзіўна, што яны зьнялі фатаграфію з конкурса, палічыўшы яе непаліткарэктнай... :-)


























Для іх гэтая месца павінна быць рытуальна чыстым. Настолькі, што нават назву крамы (якая дарэчы трапіла ў кадр) яны аднойчы перарабілі на безаблічнае замест нейкіх НЯМЕЦКІХ словаў, якія адным сваім выглядам апаганьвалі сьветлую савковую памяць пра выдуманую гераічную вайну... Гэта месца сакральнага падсілкаваньня для кіраўніцтва дзяржавы, якая ўзрасла сама на міфе пра вялікую перамогу, а потым стала ў сваю чаргу сам гэты міф песьціць далей... Гэтае месца павінна выклікаць толькі гонар за народ-пераможцу і за дзяржаву, якая ўдзячна апякуе зараз гэты народ... А тут -- БОМЖ! СЬПІЦЬ! Каля Вечнага вогнішча!!! Відавочна, гэта дэверсія супраць усёй сістэмы. Мынееееадабрямсс! Гэта непаліткарэктна!

У чынавенства нейкі дзіўны і спрактыкаваны нюх на такія рэчы -- яны добра адчуваюць, як працуе сымбалічнае і сакральнае. Толькі вось упарта не хочуць прымаць нармальнай, людзкай, Чалавечай (esse Homo) сістэмы знакаў. І чарговы раз адкрыта падпісваюцца пад тым, што іх уласныя агмяні -- апаганеныя... і яны нічога акрамя істэрыкі з гэтай нагоды зрабіць не здольныя. Вось, цяпер яны прызналіся, што рэальнае жыцьцё мякка кажучы не пасуе да афіцыйных карцінак...

Дарэчы, аўтар фота -- [info]yagelo
Цэтлікі: ,

знаёмыя абліччы
dzied mikalaj
[info]paabapal
Сьціплы вынік куртатай прысутнасьці на мерапрыемстве СВЯТАЯ ГАЛІЯ: ХРЫСЦІЯНСТВА Ў ФРАНЦЫІ:

Гэта здэцца [info]d_st75:

 



























Гэта -- [info]samkoff :






























І нарэшце -- [info]drygwa :





























Цэтлікі:

шыкоўна, ятакшчытаю! :-)
dzied mikalaj
[info]paabapal
Паважаныя пасажыры, беражыце свае рэчы. Рэч Паспалiтую не убераглi, дык хоць свае беражыце!!!
Цэтлікі:

Выродлівыя новабудоўлі як рэлігійныя сымбалі
dzied mikalaj
[info]paabapal

Праглядаў "Дзёньнік раварыста" Дэвіда Бірна. Мяне цікавілі яго нататкі пра
Стамбул. Нечакана трапіліся вельмі цьвярозыя і трапныя заўвагі наконт феномена
сучасных новабудаваньняў. Мяркую, некаторыя з абзацаў часткі пад назвай
"Выродлівыя новабудоўлі як рэлігійныя сымбалі" варта выкласьці тут.


Магчыма, я сам сабе думаю, гэтыя канструкцыі нешта выслаўляюць. Штосьці
большае за выніковую ліну ў бюджэце будаўніка. Магчыма, іх прасьцей і таньней
будаваць, але яны таксама ўцелясьняюць нейкія калектыўныя надзеі і чаканьні.
Магчыма, яны шмат для каго прадстаўляюць альбо сымбалізуюць  новы старт, адрыў ад усіх тых старых
будынкаў, што атачалі раней месьціча. І асабліва ў старых гарадах новыя будынкі
сьведчаць пра канец гісторыі. Людзі дэкларуюць: "Мы не будзем як нашыя
бацькі! Мы непадуладныя каралям, царам, імператарам, шахам, альбо якім іншым
ідыётам з нашага мінулага. Мы, сучасныя людзі, -- не гэтакія. Мы больш не
сяляне, мы больш не правінцыялы альбо калгасныя доўбні. Мы не жадаем бачыць
нават часткі таго асяроддзя, якое нагадала б нам пра нашае мінулае, хоць яно і
было шляхотным і пра яго нашыя ўспаміны. Вага нашай гісторыі прыгнячае нас, для
нас гэта візуальнае і сымбалічнае зьняволеньне. Мы распачнем зноўку і гэтакае,
чаго яшчэ не бачылі на абліччы зямлі. І калі ў гэтым працэсе мы нешта спляжым,
няхай так і будзе." Прынамсі гэтак я ўяўляю сабе логіку эмоцый, што
адчуваюць людзі, жывучы тут альбо дзе-кольвек яшчэ.

...
Гэтыя будынкі ўвасабляюць трыюмф як культа капіталізма гэтак і культа марксіскага матэрыялізма. Супрацьлеглыя сістэмы парадаксальным чынам дасягнулі больш-менш аднолькавага эстэтычнага выніку. Разыходжаньні ў нечым зыходзяцца.

Богі рацыянальнасьці перамаглі прыгажосьць, своеасаблівасьць, жывёльны інсцінкт
і нашае прыроджанае эстэтычнае пачуцьцё -- калі канечне верыць утое, што яно у
нас ёсьць. Мы асацыіруем старыя якасьці архитэктуры альбо з сялянамі --
неадукаванымі, якія не ведаюць лепшага ніж будаваць крывыя сьцены і дадаваць
дзіўнаватае невялічкае аздабленьне, -- альбо з манархіяй і вышэйшымі станамі --
нашымі вартымі пагарды былымі ўладарамі з іхнімі мудрагелістымі палацамі, каго
мы цяпер, у сучасным сьвеце, уважаем за роўных сабе, прынамсі на узроўні ўяўленьняў
альбо тэарытычна.


(Дэвід Бірн. "Дзёньнік раварыста")

Журба ў стылі Таркоўскага і Памука.
dzied mikalaj
[info]paabapal
Паглядзеў фільм UZAK, для расейскага пракату чамусьці пераклалі як "Отчуждение", хаця літаральна павінна было б гучаць крыху інакш -- "Аддалены/далёкі/Аддаленасьць". Тады адразу узьнікаюць асацыяцыі з біблейскай прытчай пра тульнага... 
Магчыма гэта і не меў на ўвазе турэцкі рэжысёр Нурі Більге Джейлан, але па зьместу фільм вельмі набліжаецца менавіта да гэтага параўнаньня -- галоўны герой Махмут, фатограф ды інтэлектуал (у класічна беларускай рэдакцыі -- "салома на асфальце", у маладосьці пераехаў з мястэчка ў Стамбул), паступова і няўмольна з кожнага, хто яго атачае, робіць не тульнага а дальняга, людзі зыходзяць, зьнікаюць зь яго жыцьця, пакідаючы яго самотным. Пры канцы фільма Махмут сядзіць на лаве на узьбярэжнай Басфора, паліць танныя цыгарэткі, якія пакінуў сыходзячы яго стрыечны брат Юсуф, і думае, думае, думае... халера, як жа ж так атрымліваецца?!? Была жонка, была каханка, быў сваяк... я сяджу тут адзін і дзе яны? 
Чытаць болей... )
Цэтлікі: ,

Пра мумі-троляў.
dzied mikalaj
[info]paabapal

Прачытаў дачкам "Мумітата і мора" Тувэ Янсан… Зьдзіўленьне і захапленьне, то бок, тое, што адчуваеш, сустракаючы сапраўдны талент. Практычна з нічога
зрабіць сюжет і падзеі, якія вабяць, героі, за якім хочацца цікаваць!.. Сям'я
мумі-троляў пераяжджае на пустэльную выспу, суворая прырода паўночнага мора, ускраек сьвету, усяго толькі восем дзеючых асобаў, а мае дзеці штовечар канючылі: "Татачка, а ты будзеш чытаць пра мумітрундзеляў?!?! Ну калі ласка, пачытай, а!.." Фенаменальна. І гэта сапраўды цікава. І вельмі
файна, што гэтыя рэчы перакладаюць зара на беларускую.


Я толькі не разумею, чаму мне ў маленстве не былі цікавыя гэтыя фантастычныя істоты.  Я вось зара' ўспамінаю свае асацыяцыі і думаю, няўжо гэта той савковы мульт мне так сапсаваў уражаньне пра муму-троляў, што мне ніколі не хацелася пра іх чытаць?!.. І толькі цяпер, маючы ўжо ўласных дзяцей, я так бы мовіць "адкрыў для сябе" гэты дзіўны сьвет фінскай пісьменьніцы...



Падабенствы, готыка і туркі...
dzied mikalaj
[info]paabapal

Гэты тэкст — урывак з ліста да знаёмай у Швецыю, спроба занатаваць свае ўражаньні ад трохмесячнага жыцьця ў Нямеччыне адразу пасьля вяртаньня ў Беларусь.

<…> У Нямеччыне быў на поўдні, у Баварыі.


Сярэдняе, па нямецкіх панятках, мястэчка Рэгенсбург, што ляжыць на беразе Дуная. Апошнімі днямі ў навінах ідуць уразлівыя карцінкі тамтэйшай жудаснай паводкі. Так што адчуваньні ў мяне ад тае вандроўкі засталіся нявызначына дзіўнымі. Нібыта ўсё было ў сьне, а зараз во прачнуўся і дзіўлюся, як па целіку паказваюць жахі надвор'я ў далёкай, казачнай, існуючай толькі ў гэтай віртуальнай скрыні, Еўропе… Ёсьць яшчэ адна асацыяцыя. Нібыта езьдзіў я не за тысячу кіламетраў праз дзьве мяжы, а так, па Беларусі пракатаўся, заехаўшы ў якую Гародню ці Наваградак. Не, было б, канечне, наіўным сьцьвярджаць, што паміж Беларусьсю і Нямеччынай няма розьніцы, але цяпер яна падаецца мне нясутнаснай, ці прынамсі ня гэдакай, да якой мы прызвычаіліся…


яшчэ шмат літар... )





пра ЖЖыцьцё...
dzied mikalaj
[info]paabapal
Магчыма з-за гэтых ДДосаўскіх атакаў, магчыма проста прысьпеў час, так ці інакш, але ЖЖ стаў заўважна іншы. Не хачу сказаць, мяльчэйшы, але калі параўноўваць "бурапенныя" абмеркаваньні ўсімі ўсяго і заўсёды, якое было гады тры таму, дык зараз стужка нагадвае сукупнасьць адасобленых ручаёў, а не суцэльную плынь... Напэўна, гэта нармальна. Супольнічаць трэба ж ў рэале, а Сеціва -- толькі дадатак, таму недзіўна, што ЖЖ перастае быць настолькі інтэнсіўна візітоўным.

Сёньня нечакана для самога сябе тлумачыў сябру, чаму я часьцей бываю на ціўцеры... :-)

Гэтая віртуальная пляцоўка падобная да плошчы сярэднявечнага горада. Ты шпацыруеш, альбо сядзіш на месцы, і увесь час чуеш урыўкі чыіхсьці размоваў, чыесьці фразы, кінутыя ў паветра, альбо прамямленыя самому сабе, ты можаш па гэтых фразах рэканструяваць сітуацыю, а больш глябальна -- адчуць, ці прынамсі падумаць, што адчуваеш, што адбываецца ў горадзе... Так я чытаю і ўспрымаю Твітар. :-) А вось калі хочаш больш падрабязна нешта абмеркаваць, альбо давецца, мусіш збочыць з плошчы і зайсьці ў якую кавярню альбо шынок, дзе можна сесьці за стол насупраць знаёмага і пагаманіць... то бок залезьці ў ЖЖ альбо блогспот альбо вордпрэс. Неяк так.

няма імя
dzied mikalaj
[info]paabapal
Старая кабета падае запісачкі ў свечным шапіку ў царкве. Дзіцё побач тузае яе за край
коптачкі: "Бабуль, а можна я таксама напішу свае жаданьні?!.
"

формула. :-)
dzied mikalaj
[info]paabapal
Формула для беларускага сектару Сеціва:

Дактрына: першыя асацыяцыі.
dzied mikalaj
[info]paabapal
Наталка пабачыла ў выступленьні Ахлабысьціна запозьненае перайманьне манеры казаньня ў харызматаў.
А мне дык увесь час, пакуль глядзеў/чытаў Дактрыну, дык з галавы не выходзілі дзьве песенькі:
"Мама -- (м)Анархия, папа -- стакан портвейна!.." & "Так что начни сейчас, не жди понедельника, правь этим миром по слову Паисия Пчельника..."  У сувязі з чым тыя асацыяцыі ўзьніклі, спадзяюся, тлумачыць нятрэба... :-)

Ініцыялы (буквіцы)
dzied mikalaj
[info]paabapal

Мае старыя распрацоўкі ініцыялаў -- цалкам тут.
Цэтлікі:

Слабодка.1. Уражаньні ад месца.
dzied mikalaj
[info]paabapal
На мінулым тыдні быў у Слабодцы на Браслаўскіх азёрах. Браў удзел у летніку "Вяртаньне да крыніцаў". Спачатку пра масца. Вельмі прыгожа. Узгоркі, азёры, далягляды... Праграма была вельмі насычанай, але шпацыраваць па навакольлі таксама атрымлівалася раз-пораз.

Чытаць болей... )

год назад...
dzied mikalaj
[info]paabapal


Вось, ужо год дыяканскай службы. Дзякаваць Богу за ўсё!

Пра гасьціннасьць і абяцаньні
dzied mikalaj
[info]paabapal
Адзін з паважаных і вельмі пажылых сьвятароў быў днямі распавёў такую гісторыю.

Справа была "за польскім часам" дзесьці паміж Лідай і Пінскам. Праваслаўныя сьвятары аднаго з благачыній па тагачаснай завядзёнцы сабраліся ўсе разам "на фэст" і сядзелі трапезьнічалі пасьля службы ў доме царкоўнага старасты. Пайшоў дождж. І стараста каб паказаць сваю гасьціннасьць дый кажа: Айцы, не адпушчу вас з хаты і буду частаваць, пакуль не скончыцца дожд! Дождж ішоў да ночы, і ноччу і на другі дзень і на трэцьці дзень. Сьвятароў добрая колькасьць, слова трымаць мусіш, стараста ўжо пазабіваў усіх сваіх кур і гусей, дастаў з поргаба ўсю бульбу, пазычаў харч у суседзяў, абы было чым частаваць, але садзіў сьвятароў штодня за стол...
І раніцой чацьвёртага дня, калі пабачыў, што дождж не думае спыняцца, стараста выйшаў на ганак ды выгукнуў у неба: Госпадзі! Няўжо Ты ніколі не прымаў гасьцёў?!?!?!
Увечары дождж прыпыніўся, і сьвятары разьехаліся па сваіх парафіях.

Кантора піша
dzied mikalaj
[info]paabapal
Дзяржава паціху робіць сваю марудна-папяровую справу. Вось, амаль незаўважна прынялі чарговую пастанову Аб парадку, умовах, змесьце і формах узаемадзеяньня ўстановаў адукацыі з рылігійнымі арганізацыямі па пытаньнях выхаваньня навучэнчаў.

Здэцца, усё правільна, але дакумент выклікае шэраг пытаньняў, як напрыклад у шаноўнага Алега Нагорнага пра крыж і падрасьнік, а таксама пра рэлігійны зьмест афіцыйнага сьцягу (маўчу ўжо пра герб сталічнага горада Мінска)...

Мяне таксама турбуе адно пытаньне "ў сувязі з" -- ці будзе разглядацца як рытуальнае дзеяньне малітва на пачатку заняткаў?..

Трапная заўвага.
dzied mikalaj
[info]paabapal
Рабства перад СТАНОВІШЧАМ -- вось падмурак сёньняшняга сьветапогляду большасьці тых хто жыве.
Яе маральны рухавік -- "Што, дзе, калі, і колькі?"
Мала хто ўцямлівае, што любое становішча ўзьнікае на падставе "Ў ІМЯ ЧАГО?"

(Убачыў гэты запіс па падказцы [info]kruglov_s_g)
Цэтлікі:

конт спадчыны ВКЛ ды РП
dzied mikalaj
[info]paabapal
Цікава, нас чакае барацьба за спадчыну з украінцамі больш жорсткая, ніж з літоўцамі, ці яны проста "дзеля прыстойнасьці" зьдзіўляюцца ды вяла абураюцца?

Удивило --
Авторы ролика (белорусы) ощущают себя органичной частью Речи Посполитой (а не порабощенным литовцами народом).


...сяброўка-ўкраінка сказала, тыпу  - добра, што на лекцыі не было беларусаў, бо тое, што казаў прафесар пра беларусаў "было не до вытшыманя". Галоўная думка, як аказалася такая: беларусы зусім абарзелі, заграбасталі сабе ўсю гісторыю ВКЛ і ўвогуле апошнім часам даводзяць, што ўсе такія супер-пупер зашыбісь. разашліся, кароча. непадзецкі.


Адносна сітуацыі...
dzied mikalaj
[info]paabapal
Усе пэўна чулі/чыталі ўжо гэты анекдот:

У Беларусі ёсьць тры стадыі зьбядненьня -- грошай няма, грошай няма зусім, грошай няма да такой ступені, што мусіш ісьці здаваць валюту...

Дык вось, зьявілася нагода перафразіраваць гэты жарт наступным чынам:

У Беларусі крызісныя сітуацыі маюць тры стадыі: дрэнна настолькі, што немагчыма вымавіць, дрэнна настолькі, што немагчыма маўчаць, дрэнна настолькі, што немагчыма маўчаць нават біскупу...
Цэтлікі:

Гісторыя Беларусі за пяць хвілін? Ёсьць!!!
dzied mikalaj
[info]paabapal

(падглядзеў у [info]emieryka )

Лекцыя Чалага ў Нархозе.
dzied mikalaj
[info]paabapal
Быў сёньня на гэтым мерапрыемстве.
Зрабіў некалькі малюнкаў.

sergechaly: "вось менавіта адтуль і пачаўся сёньняшні крызіс!.."


Глядзець далей... )

У баі...
dzied mikalaj
[info]paabapal

Жыцьцё заўсёдны бой...

Сьвяты прападобны Ляонцій Карповіч (1580 - 1620)
dzied mikalaj
[info]paabapal
У мінулую нядзелю ў Сьвята-Петра-Паўласкім саборы адбылося ўрачыстае абвяшчэньне архімандрыта Ляонція Карповіча ў ліку сьвятых. (Нажаль, асабіста я не змог прысутнічаць у саборы на гэтай урачыстасьці.)

ЖЫЦЦЯПIС ПРАПАДОБНАГА ЛЯОНЦIЯ, АРХIМАНДРЫТА ВIЛЕНСКАГА, ВЫЗНАЎЦЫ

“Архімандрыт Ляонцій — у міры Лонгін Фёдаравіч Карповіч — нарадзіўся ў Пінску каля 1580 года і паходзіў з сям’і пінскага пратапопа. Вучыўся будучы вызнаўца веры Хрыстовай, на думку даследчыкаў, у Астрогу альбо ў Вільні. У паэтычным творы «Лямант», прысвечаным памяці айца Ляонція, ёсць радкі, якія сведчаць пра цяжкія матэрыяльныя ўмовы яго навучання: «Он о нищих, убогих старанье мел, о вдовах, маючи и сам выхованье с жебранины ненъдзной» (ён выяўляў клопат пра жабракоў, убогіх, удоў, бо і сам быў выхаваны з дапамогай мізэрнай міласціны). Лонгін Карповіч валодаў глыбокімі ведамі ў багаслоўі, дыялектыцы, логіцы, рыторыцы, ведаў некалькі моў і пры гэтым вызначаўся змірэннай набожнасцю і руплівасцю да веры Праваслаўнай. Архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра Захарыя (Капысценскі) у сваёй «Палінодыі», напісанай у 1621 годзе, так характарызуе яго: «Блажэнны Ляонцій Карповіч, архімандрыт Віленскі, муж боганатхнёны, ў мове грэчаскай і лацінскай глыбока дасканалы, абаронца ісціннай веры».  

Чытаць болей... )

Больш падрабязна пра жыцьцё і творчасьць сьвятога Ляонція Віленскага можна прачытаць у манаграфіі Любові Ляўшун.

 


Крыху безсаромнай (сама)рэкламы
dzied mikalaj
[info]paabapal
Выпадкова зьвярнуў увагу, наколькі шмат маіх допісаў скарысталі ў часопісе ARCHE. Прыемна, што мае сьціплыя спробы пісаць і маляваць аказваюцца прыдатнымі да фармату такога выкшталцонага выданьня.
Часопісу -- дзякуй за P.R.! :-)

Запісы:
Развагі з жалобнай нагоды
Сустрэча ў кнігарні ЛогвінаЎ
Помнікі і памяць
Уражаньні ад прагляду фільма "Беларусь пад нямецкай акупацыяй"
Уражаньні пасьля візіту патрыярха Кірыла
Гісторыя перакладу Сьвятога Пісаньня на беларускую мову

Малюнкі:
Дэвальвацыя
Гражданы таксама плачуць

Цікава, ці магу я цяпер называць сябе "пазаштатным карэспандэнтам" Архэ?.. :-)

Навагратчына...
dzied mikalaj
[info]paabapal

Спроба стварыць лагатып для рэгіёна. Вельмі чарнавыя накіды, бо нажаль часу не было толкам апрацоўваць. Але спадзяюся, шаноўны пан Дуньчык у сваёй шляхотнай справе скарыстае іх з карысьцю. :-)
Цэтлікі:

Праз тыдзень: новыя рэаліі -- новыя гульні...
dzied mikalaj
[info]paabapal
Дачка вярнулася са школы з новай гульнёй.
Зьбіраемся ісьці абедаць. Яна стаіць каля дзьвярэй на кухню, трымае ў руках свой парасон. Строга кажа: Бацька, стой! і пачынае вадзіць вакол мяне парасонам як металашукальнікам -- за сьпіной, паабапал, перад тварам нават. Потым апускае парасон і сур'ёзна прамаўляе: Усё чыста, можаце праходзіць на кухню!.. І усьміхаецца, дзіцё, ёй неўцям, наколькі гэта несьмешна...

Сустрэча ў кнігарні "логвінаЎ"
dzied mikalaj
[info]paabapal
Учора ў кнігарні "логвінаЎ" (lohvinau) адбылася сустрэча з панам Міхалам Ягелам, які прадставіў як сваю звыш энэргічную асобу, гэдак і сваю кнігу -- "Narody i narodowości. Przewodnik po lekturach. Tom I" -- прысьвечаную вобразу украінцаў, беларусаў і літоўцаў у польскай публіцыстыцы з канца XVIII ст. да 1918 года.

Прэзентацыю пачаў Андрэй Хадановіч (khadanovich). На яго просьбу усе узьняліся для хвіліны маўчаньня, каб ушанаваць памяць безсэнсоўназагінуўшых. Было адчуваньне, што Хадановіч вылічвае, каб маўчаньне працягнулася рыхтык хвіліну...
Чытаць і глядзець далей... )

Развагі з жалобнай нагоды...
dzied mikalaj
[info]paabapal
Натуральна, нешта зьмянілася і будзе зьмяняцца ў якасьці рэакцыі на гэтую ненатуральную трагедыю... Нават на ўзроўні разуменьня ветлівасьці ў паводзінах...

Учора езьдзіў у Баранавічы. Электрычка. Чамусьці не захацелася сядаць у другі вагон... Уладкаваўся ў трэцім. Выйшаў у прыбіральню, якая зыходзячы зь нейкіх ідыёцкіх разлікаў чыгуначнікаў знаходзіцца выключна ў першым ці апошнім вагонах. І толькі вяртаючыся, зразумеў, якую я зрабіў памылку. Напружаныя позіркі прысутных у вагоне ў бок майго пульхнага заплечніка. Я спакойна пакінуў, як звычайна, як заўсёды гэта рабіў раней, свае рэчы, бо красьці там няма чаго дый ніколі такога не было -- выхаваная стабільным беларускім жыцьцём бесклапотнасьць. І тут я разумею, што прымусіў хвалявацца дзесяцерох чалавек у вагоне -- "пакінутыя рэчы без дагляду" перасталі быць абстракцыяй назаляючых слых афіцыйных аб'яваў з рэпрадуктараў.

Сьвет зрабіўся яшчэ больш шчыльным. Праз некалькі гадзін пасьля ТАГО да мяне пачалі прыходзіць эсэмэскі і мэйлы з Нямеччыны, Польшы, Швецыі -- "are you o.k.?" Сябры і знаёмы хвалююцца... Пяць кіляў траціла, а хвалі на тысячы кіламетраў...

Мяне не было на Кастрычніцкай у той момант, але я сябе таксама адчуў пад прыцэлам, бо той пераход -- гэта такая кропка, праз якую, калі ты жывеш і працуеш у Менску, так ці інакш праходзіш хаця б раз на дзень... Колькі было сярод знаёмых воклічаў з палёгкай -- "я затрымалася на працы літаральна на дваццаць хвілін!.. Я чамусьці вырашыў пайсьці з работы пешшу!.. Я праехаў тудою на трыццаць хвілін раней!.." Я дарэчы таксама бадзяўся ў той панядзелак у цэнтры горада і некалькі разоў там быў, толькі на некалькі гадзінаў раней...

Ніякіх прадчуваньняў не было, звычайны дзень, рыхтык як у Мілаша W dzień końca świata... Хіба толькі гэта -- у 17:15 я стаяў у кніжным шапіку ў пераходзе да гандлёвага цэнтру "Сталіца" і гартаў "Падземку" Харукі Муракамі. Даўно хацеў яе набыць, але і ў той панядзелак пашкадаваў грошай, паставіў яе на паліцу і паехаў дахаты. Увайшоўшы ў кватэру, быў агаломшаны енкам цешчы -- ну слава Богу, ты не ў горадзе! Там -- выбух!..

Нядзеля 5 Вялікага Паста. Прадказаньне пакутаў і просьба апосталаў.
dzied mikalaj
[info]paabapal
У імя Айца і Сына і Сьвятога Духа!

Шаноўныя браты і сёстры!

Сэнс сёньняшнягя Евангельскага чытаньня можна перадаць іншымі, карацейшымі, але таму больш ёмістымі словамі Іісуса Хрыста, якія Ён казаў пазьней Пілату – “Царства Маё не ад гэтага сьвету.”

Менавіта гэтую думку даводзіць Іісус Хрыстос Сваім вучням па дарозе ў Іерусалім, адкрываючы ім тое, што будзе адбывацца ў самы бліжэйшы час. “Сын Чалавечы будзе выдадзены першасьвятарам і кніжнікам, і асудзяць Яго на сьмерць і выдадуць Яго язычнікам; і паглумяцца з Яго і будуць біць Яго бізунамі і пляваць на Яго і заб’юць Яго; і на трэці дзень уваскрэсьне”. Калі б Царства Яго было ад гэтага сьвету, дык такога не магчыма было б сабе нават уявіць, таму што з царамі ў нашым сьвеце гэтак не абыходзяцца. Апосталы спачатку сапраўды і не спрабуюць уявіць сабе ўсё тое, пра што ім гаворыць Іісус, таму што яны ўсё яшчэ ўспрымаюць Хрыста як чалавека, які прыйшоў вырашыць іхнія зямныя праблемы, як дзяржаўнага дзеяча, які ўладкуе іх буддзённае жыцьцё, як новага кіраўніка, прызначанага Богам замяніць карумпаваныя і разбэшчаныя папярэднія ўлады.

Апосталы нібы і не пачулі... )

 

Цэтлікі:

Востра, разумна, дасьціпна -- Paweł Kuczyński.
dzied mikalaj
[info]paabapal
Геніяльныя рэчы польскага мастака Паўла Кучыньскага!
Мне асабіста асабліва гэтая падабаецца:

Каб спадарства не бегала па спасылках ;-), самыя цікавыя перапошчу ў сябе:
Глядзець болей... )

Цэтлікі:

Вы праглядаеце журнал [info]paabapal